MINERVA: Metastasis

MINERVA: Metastasis

Not enough ratings
MINERVA - Беларускамоўны пераклад
By R. Order
Лiтаратурны пераклад Minerva: Metastasis на беларускую мову; аўтар: R. Order, жнівень 2023.
   
Award
Favorite
Favorited
Unfavorite
Усталёўка:
1) Спампуйце архіў па спасылцы:
https://drive.google.com/file/d/1pB_WtvuxQYmV3Y3CNyOPCB-Ktd73zHGY/view
(вірусаў няма, праверана з дапамогай Kaspersky і Dr.Web).
2) Скапіюйце змесціва архіва ў каранёвы сегмент тэчкі з файламі гульні (па змаўчанні: "...Steam/steamapps/common/MINERVA"), пагадзіцеся на замену ўсіх файлаў новымі.
3) Запусціце MINERVA праз Steam.

Калі ў тэчцы MINERVA змяшчаецца тэчка "metastasis_russian", я раю выдаліць яе, каб сістэма аўтаматычна не падхапіла рускамоўную версію, арыентуючыся на мову інтэрфейсу вашага Steam-акаўнта ці мову аперацыйнай сістэмы.
Нататкi перакладнiка:
~I~
Па змаўчанні субтытры ў Minerva: Metastasis адключаны, і я арыентаваўся менавіта на гэты варыянт гульні. Калі вы ўключыце субтытры ў меню, то ў працэсе праходжання будзеце бачыць надпісы на рускай або ангельскай мове, у залежнасці ад налад вашага акаўнта Steam або аперацыйнай сістэмы. Увогуле, гульня з адключанымі субтытрамі - гэта той варыянт, на які арыентаваўся i сам распрацоўшчык мода, Адам "Cargo Cult" Фостэр (які не стаў перапісваць у субтытрах фразы накшталт "Гордан бяжыць" нягледзячы на тое, што галоўным героем Minerva з'яўляецца зусім не Гордан).

~II~
Трэба адзначыць, што ўспрымаць тэкст M:M у працэсе самой гульнi складана (незалежна ад мовы, на якой вы гуляеце) - ён не толькі ўтрымваецца на экране досыць кароткі час, каб не дазволіць прачытаць сябе двойчы, але і ўтрымвае тэрмiны накшталт "геасінхронная арбіта", значэнне якіх гульцу неабавязкова ведаць для праходжання.

Аднак у гэтага ёсць сюжэтнае абгрунтаванне: персанаж, які камунiкуе з галоўным героем, шчыра ненавідзіць яго напачатку гісторыі, трохі мякчэе бліжэй да сярэдзіны, пачынае ставіцца да яго з павагай бліжэй да кульмінацыі і адчувае сімпатыю ў адносiнах да яго толькі к фіналу. Адпаведна, яго рэплікі ад здзеклівых, халодных і механістычных паступова робяцца ўсё больш "чалавечнымі" як у плане фармулёвак і канструкцыі сказаў, гэтак і ў плане тэрміналогіі, якой ён карыстаецца (і тады ўспрымаць іх робіцца значна лягчэй).

Такiм чынам, тэкст у M:M і сам па сабе няпросты, і прападае хутка, ды яшчэ і часта дэманструецца на фоне экшн-сцэн, таму смела раіць гэты пераклад можна толькі тым гульцам, якія ўпэўнена валодаюць беларускай мовай. Калі не, гэта ўсё яшчэ нядрэнны спосаб выпрабаваць свае навыкі - але калі вы толькі пачынаеце яе вывучаць, каб пазбегнуць фрустрацыi, лепш пачніце з Estranged: Act I, Logistique або Entropy: Zero 2 (у параўнанні з імі M:M - гэта свайго рода моўны чэлендж).

Прыемнай гульнi! ^_^
R. Order, 22.08.2023
Скрыншоты:






5 Comments
R. Order  [author] 22 Aug, 2023 @ 2:40pm 
Шчыра дзякую! ^^
𐍃𝔢r𝔢g𝔞ᑭ𝔬𝔩 22 Aug, 2023 @ 7:49am 
:cupup::spongebob:
Klesk 🌈 Нептун 🇺🇦 22 Aug, 2023 @ 1:30am 
faved & shared
Phantombos 21 Aug, 2023 @ 11:12pm 
Файно, дуже файно !!!
Slaget Beard 21 Aug, 2023 @ 10:45pm 
Приємно бачити таку працю.