Estranged: Act I

Estranged: Act I

Not enough ratings
Estranged: Act I - Беларускамоўны пераклад
By R. Order
Лiтаратурны пераклад Estranged: Act I на беларускую мову; аўтар: R. Order, жнівень 2023.
   
Award
Favorite
Favorited
Unfavorite
Усталёўка:
1) Спампуйце архіў па спасылцы:
https://drive.google.com/file/d/1n-rUZyW5upiGgCrTCCZ5M6w1mEvZkvAF/view
(вірусаў няма, праверана з дапамогай Kaspersky і Dr.Web).
2) Скапіюйце змесціва архіва ў каранёвы сегмент тэчкі з файламі гульні (па змаўчанні: "...Steam/steamapps/common/Estranged Act I"), пагадзіцеся на замену ўсіх файлаў новымі.
3) Запусціце Estranged: Act I праз Steam.
Нататкi перакладнiка:
На Steam ёсць няшмат модаў для HL2, якія былі б перакладзены больш, чым на 2-3 мовы (звычайна гэта ангельская, нямецкая або французская, і руская або кітайская), i калі ў апошні раз падвышаную цікавасць да сябе з боку перакладнікаў выклікала Entropy: Zero 2 (2022), то гістарычна першай у гэтым плане была Estranged: Act I (2014) - усё дзякуючы таму, што яе распрацоўнік (Alan Edwardes) наўмысна пакінуў энтузіястам усе прылады для працы са сваім модам, адкрыта размясціўшы іх ў каранёвым сегменце тэчкі з гульнёй.

Да лета 2023 года E:A1 ужо была перакладзена на на 27 моў, улучаючы ўкраінскую, польскую, італьянскую, іспанскую, шведскую, вугорскую, румынскую, балгарскую, чэшскую, грэцкую, в'етнамскую і тайскую (апошняе здараецца з модамі для HL2 зусiм-зусiм рэдка). Не хапала толькi беларускай, што спярша выклікала ў мяне здзіўленне, а потым жаданне выдаткаваць пару вечароў на працу з параўнальна кароткім (па мерках сюжэтных відэагульняў) тэкстам.

Сюжэта ў E:A1 не так ужо шмат і ён даволі просты (а экшана ды пазлаў у ёй значна больш, чым гутарак), але ўвогуле маналогі персанажаў у бок маўклівага галоўнага героя напісаны нядрэнна. Сам тэкст пры гэтым не надта складаны і падыходзіць нават людзям, якія вывучалі беларускую мову ў школе, але грунтоўна забыліся яе з часам. Улічваючы, што E:A1 нядрэнна працуе і як у меру напружаны хорар, і як гульня пра даследаванне лакацый (хаця б на першым праходжанні), яго можна рэкамендаваць на правах спосаба незаўважна пачаць вучыць мову наноў - калі вы былі няўпэўнены ў сабе цi не ведалі, з чаго пачаць, я раю гэты варыянт.

Прыемнай гульнi! ^_^
R. Order, 25.08.2023
Скрыншоты:







1 Comments
KOLT攻擊 11 Jul, 2024 @ 2:11am 
nice