RedP1kachu
Aginsky Buryatsky AO, Russian Federation
 
 
L2p

Камунізм
Некаторыя з гісторыкаў лічаць, што камунізм і камуністычнае вучэнне існавалі задоўга да прац Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Такім камунізмам быў першабытны, ці прымітыўны камунізм, калі агульнасць маёмасці была адзінай формай чалавечага грамадства.

Але асноўныя камуністычныя ідэі былі сфармуляваны ў толькі ў ХVI ст. еўрапейскімі гуманістамі Томасам Морам і Тамаза Кампанела. Вялікі ўклад у фарміраванне ўтапічнага сацыялізму (увасабленне камуністычных ідэй таго часу) унесла праца Томаса Мора «Утопія».

У 1848 годзе, падчас «вясны народаў», нямецкімі філосафамі Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам была напісана праца «Маніфест камуністычнай партыі», у якой былі вызначаны асноўныя мэты, задачы і метады барацьбы зараджалых камуністычных арганізацый і партый. Менавіта дзякуючы маніфесту былі выведзены асноўныя тэзісы камунізму і асноўныя ідэалы камуніста. Таксама была заснавана новая палітычная плынь — марксізм. На марксізме, у далейшым, будавалася шмат камуністычных ідэалогій

У 1864 годзе быў створаны Першы інтэрнацыянал. Марксісты заснавалі сацыял-дэмакратычныя партыі, у якіх выдзелілася як радыкальны, рэвалюцыйны кірунак, так і ўмераны, рэфармісцкі. Ідэолагам апошняга стаў нямецкі сацыял-дэмакрат Эдуард Бернштэйн. У створаным у 1889 годзе Другім Інтэрнацыянале да пачатку 1900-х гадоў пераважаў рэвалюцыйны пункт гледжання. На кангрэсах прымаліся рашэнні пра немагчымасць саюза з буржуазіяй, недапушчальнасці ўваходжання ў буржуазныя ўрады, пратэсты супраць мілітарызму і вайны і г.д. У далейшым, аднак, больш значную ролю ў Інтэрнацыянале сталі іграць рэфармісты.

У першай палове XX ст. з найбольш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі вылучыліся камуністычныя партыі.

У 1910-1920-я гады стварылася шмат розных леварадыкальных і камуністычных плыняў. Самым вядомымі былі марксізм-ленінізм і бальшавізм. Вядомасць сваю яны атрымалі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі.

У 1918 годзе было створана люксембургіянства, якое супрацьстаяла з аднаго боку сацыял-дэмакратыі, а з другога — бальшавізму. Яго заснавальнікам была нямецкая радыкальная сацыял-дэмакратка Роза Люксембург.

Першымі гадамі існавання першай камуністычнай краіны ў свеце — Савецкага Саюза — былі створаны новыя адгалінаванні марксізму-ленінізму. Напрыклад, левы камунізм, прыхільнікі якога абвінавачвалі Леніна ў скажэнні марксізму. На працягу каля 30-ці гадоў у СССР панавала ідэалогія сталінізму, апазіцыю якой складала трацкісцкая ідэалогія.

У 1956 годзе, пасля XX-га з’езду КПСС, сусветны камуністычны лагер перажыў раскол. Пасля выкрыцця сталінізму былі створаны такія ідэалогіі як мааізм, хаджаізм і чучхэ, які крытыкавалі Хрушчова і яго даклад на XX-м з’ездзе КПСС. У Заходняй Еўропе ж набіраў папулярнасць еўракамунізм, які таксама выступаў з крытыкай Савецкага Саюза і савецкага сацыялізму.

У 1991 годзе, з распадам СССР, камуністычныя ідэі сталі губляць папулярнасць. Большасць камуністычных партый адмовіліся ад непарламенцкіх спосабаў барацьбы і перайшлі на больш умераныя пазіцыі.

У сучасным свеце камуністычная ідэалогія і камуністычная партыя пануе ў наступных краінах: КНР, КНДР, Лаос, В’етнам, Непал
Ostatnia aktywność
658 godz. łącznie
Ostatnia gra: 14 lutego
64 godz. łącznie
Ostatnia gra: 13 lutego
290 godz. łącznie
Ostatnia gra: 10 lutego