1
Products
reviewed
0
Products
in account

Recent reviews by local chairman

Showing 1-1 of 1 entries
3 people found this review helpful
3 people found this review funny
82.6 hrs on record (14.6 hrs at review time)
З'яўляюся аматарам серыі з 2009, калі ўпершыню пагуляў у Medieval 2.
Наконт Фараона быў вельмі скептычны, базуючыся на меркаваннях папулярных ютубераў. Падаецца, што да апошняга апдэйта іх крытыка магла быць рэлевантнай.
Набыў гульню на зніжках, і не здолеў адарвацца цягам 12 гадзін запар. Шыкоўная эканамічная сістэма, сапраўдная неабходнасць думаць двойчы перш чым пашыраць экспансію, шырокія дыпламатычныя магчымасці, сапраўды цікавая баёўка (свежае паветра пасля Вархамера, нашмат больш патрэбы ў карыстанні якой-ніякой тактыкай падчас баёў), АГРОМНІСТАЯ карта, прышпільна выкананая сістэма культур і рэлігій. Што цікава - не было пачуцця снежнага кому амаль да апошніх 5-7 хадоў партыі. Магчыма спецыфіка рэгіёна (гуляўся ў Месапатаміі, быў цалы час аточаны ворагамі).
З мінусаў - багі. Часам у мяне не знікалі з полю боя збёгшыя атрады, пры атаках з аблогі супраць мяне часам выходзіў толькі генерал без войска, ворагі часам не з'яўляліся на месцы, адкуль яны мусяць прыходзць у дапамогу. Але пры гэтым гульня стабільная, не было прасажванняў графікі ці іншых праблемаў з гульнявым працэсам як такім.
Вельмі раю тым, хто ставіўся скептычна як і я, Крэацівы быццам бы вяртаюцца як Фенікс з поплу!
Posted 27 July, 2024.
Was this review helpful? Yes No Funny Award
Showing 1-1 of 1 entries